Польская армія падняла ў паветра знішчальнікі. Гэта адказ на ўдар Расіі па тэрыторыі Украіны.
Паводле Аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, пары польскіх і саюзных знішчальнікаў, якія знаходзіліся на дзяжурстве, былі падняты ў паветра. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі таксама былі прыведзены ў найвышэйшую гатоўнасць.
Знішчальнікі былі падняты ў паветра а 4-й гадзіны раніцы. Пасля 5-й раніцы самалёты вярнуліся на сваю базу, бо ўзровень пагрозы знізіўся.
Ваенныя не заўважылі ніякіх парушэнняў польскай паветранай прасторы.
ПР/юл